Get Adobe Flash player

ГАДАВЫЯ ЗАДАЧЫ

ДУА “ Яслі-сад №4 г.Іванава на 2017/2018 год

 1. Фарміраваць навыкі бяспечных паводзін у выхаванцаў праз пазнанне акружаючага асяроддзя, жаданне прымяняць іх у розных жыццевых сітуацыях.

 Прагназуемы вынік:

  ДЗЕЦІ:

 Першая малодшая група

 - навучыць выхаванцаў элементарным правілам паводзін, зберагаючых жыцце;

 Другая малодшая група:

 - навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін у групе, на вуліцы, на дарозе, дома ;

 Сярэдняя група:

 - навучыць дзяцей свабодна  арыентавацца ў памяшканнях дзіцячага сада;

  - сфарміраваць уменне ў паўсядзенным жыцці прымяняць даступныя правілы паводзін пешаходаў на вуліцы, правілы пажарнай бяспекі.

 Старэйшая група:

 - навучыць дзяцей правілам дарожнага руху, пажарнай бяспекі;

 - навучыць бачыцьзначнасць правільных бяспечных паводзін па ахове свайго жыцця і здароўя.

 ВЫХАВАЛЬНІКІ:

 -стварыць умовы для развіцця бяспечных паводзін у дзяцей;

 - папоўніць прадметна-развіваючае асяроддзе дапаможнікамі для развіцця  бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў.

 БАЦЬКІ:

 - пашырыць веды бацькоў аб бяспецы жыццядзейнасці дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

 2. Прадоўжыць работу педагагічнага калектыва накіраваную на фарміраванне розных форм звязнага маўлення праз развіцце камунікатыўных функцый, як асноўных у моўнай дзейнасці выхаванцаў.

 Прагназуемы вынік:

 ДЗЕЦІ:

 Першая малодшая группа:

 - развіцьуменне задаваць пытанні, выказвацца пра цацкі;

 - навучыць расказваць пацешкі, кароткія вершы, казкі.

 Другая малодшая група:

 - сфарміраваць уменне разглядваць карціны, малюнкі, адказваючы на пытанні выхавальніка;

 - навучыць  арыентавацца ў структуры расказа (пачатак, сярэдзіна, канчатак);

 - навучыць адказваць на пытанні па зместу літаратурных твораў.

 Сярэдняя група:

 - працягваць знаеміць дзяцей з малым фальклорным жанрам;

 - развіць магчымасць адрозніваць празаічную і вершаваную мову;

 - звіць уменне складваць расказы з асабістага вопыту, па зместу карціны.

 Старэйшая група:

 - сфарміраваць дыялагічную мову выхаванцаў;

 - садзейнічаць развіццю форм маўленчай дзейнасці;

 - развіваць уменне перадаваць у ролі настрой, характар персанажа.

 ВЫХАВАЛЬНІКІ:

 - удасканаліць веды педагогаў па пытаннях развіцця звязнага маўлення дзяцей выхаванцаў;

- папоўніць прадметна – прасторавае асяроддзе дапаможнікамі па развіццю звязнага маўлення дашкольнікаў.

 БАЦЬКІ:

 - прымаць актыўны ўдзел у папаўненні прадметна – прасторавага асяроддзя па развіццю звязнага маўлення выхаванцаў.